31 сакавіка Слонім ператварыўся ў сапраўдную тэатральную сталіцу Гродзеншчыны. У горадзе прайшло маштабнае свята дзіцячага тэатра – ХІ абласны фестываль узорных тэатральных калектываў“Слонімскія цудадзействы”. На сцэнах Слонімскага драматычнага тэатра і Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку прадэманстравалі сваё майстэрства 10 лепшых дзіцячых тэатраў вобласці.

Юныя артысты прадставілі ўвазе гледачоў спектаклі розных жанраў. Артысты-аматары ўразілі публіку высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства,уменнем смела трымацца на сцэне і шчырай захопленасцю любімай справай. На гарадскіх вуліцах вясёлую атмасферу свята стварылі таленавітыя ўдзельнікі клоун-мім-тэатра “МастерОК” Лідскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і маладзёжы.

Пераможцамі фестывалю сталі:

Iмесцаузорны тэатральны калектыў “Іскарка” філіяла “Мінойтаўскі культурна-дасугавы цэнтр” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.Мастацкі кіраўнік – Сідарэвіч Галіна Іванаўна. Дзіцячы тэатр паказаў  спектакль  “Приключения Незнайки”па матывах казкі М. Носава; II месца – узорны франкамоўны тэатр“Люмьер”ДУА “Сярэдняя школа  №8  г.  Гродна”. Мастацкі кіраўнік – Антропава СвятланаВіктараўна. Спектакль “Гаврош” (па раману В. Гюго “Отверженные”);

III месца – узорны тэатральны калектыў “Балаганчык” ДУК “Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры”.Мастацкі кіраўнік – Гаркавік Вера Іванаўна.Спектакль “Госпожа метелица”, аўтар – Э. Гайдай.