31 сакавіка Слонім ператварыўся ў сапраўдную тэатральную сталіцу Гродзеншчыны. У горадзе прайшло маштабнае свята дзіцячага тэатра – ХІ абласны фестываль узорных тэатральных калектываў“Слонімскія цудадзействы”. На сцэнах Слонімскага драматычнага тэатра і Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку прадэманстравалі сваё майстэрства 10 лепшых дзіцячых тэатраў вобласці.
Юныя артысты прадставілі ўвазе гледачоў спектаклі розных жанраў. Артысты-аматары ўразілі публіку высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства,уменнем смела трымацца на сцэне і шчырай захопленасцю любімай справай. На гарадскіх вуліцах вясёлую атмасферу свята стварылі таленавітыя ўдзельнікі клоун-мім-тэатра “МастерОК” Лідскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і маладзёжы.
Пераможцамі фестывалю сталі:
III месца – узорны тэатральны калектыў “Балаганчык” ДУК “Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры”.Мастацкі кіраўнік – Гаркавік Вера Іванаўна.Спектакль “Госпожа метелица”, аўтар – Э. Гайдай.