Спатканне ў літаратурна-музычным салоне “У Пані Элізы” было прысвечана таму, што натхняла пісьменніцу на працягу ўсяго жыцця — беларускай прыродзе, раслінам, кветкам і рацэ, якая стала галоўным героем рамана “Над Нёманам”. Прырода для яе была не адпачынкам, а патрэбай душы.
Госці салона — слухачы Універсітэту залатога веку — з захапленнем чыталі ўрыўкі з твораў Э.Ажэшкі “Нізіны”, “Хам”, “Над Нёман”, у якіх расліны і ўсе з’вы прыроды нібы гавораць, кранаючы душу чалавека. Сярод прысутнічаючых і выступаючых былі праф., д.ф.н. Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы А.М.Пяткевіч і к.ф.н. А.М.Петрушкевіч, якія пазнаёмілі ўсіх з невядомымі старонкамі жыцця “патронцы Гародні” – Элізы Ажэшкі.
і.