Федзюкевіч Настасся

%d1%84%d0%b5%d0%b4%d0%b7%d1%8e%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d1%96%d1%87-%d0%bd%d0%b0%d1%81%d1%82%d0%b0%d1%81%d1%81%d1%8fАб Вялікай Айчыннай вайне шмат напісана, шмат расказана. Але кропку ў адлюстраванні ўсёй праўды пра вайну ставіць нельга, таму што праўда пра вайну папросту бяздонная. Мы, на шчасце, пра вайну ведаем толькі па чутках: з фільмаў, кніг, успамінаў ветэранаў, якіх з кожным годам становіцца ўсё менш і менш. Нашы ветэраны – гэта дзіўнае пакаленне. Яны стаялі да смерці і перамагалі ў жорсткіх баях нават тады, калі гарэла зямля, крышыліся камяні, плавілася жалеза. І нягледзячы ні на што, яны захавалі ў сабе ўменне спачуваць чужому болю, спачуваць, быць і заставацца чалавекам у любых, самых нечалавечых умовах. Ветэраны – незвычайныя людзі. Яны з’яўляюцца для нас прыкладам мужнасці і стойкасці, трываласці і ўзаемадапамогі, настойлівасці і аптымізму. Яны паказалі, якой павінна быць сапраўдная дружба і таварыства. І нам нават цяжка ўявіць, што пажылыя воіны былі такімі ж, як і мы: любілі і хацелі быць любімымі, смяяліся, радаваліся, верылі ў шчаслівае будучае. Шмат прыйшлося перажыць людзям, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну, але іх, франтавікоў, нельга лічыць пакаленнем са зламанай душой, нельга лічыць «страчаным пакаленнем».

Усе разбурылася ў адзін дзень – 22 чэрвеня 1941 года. Смерць, разруха, папялішчы, страта блізкіх, бясконцае растанне. Вось што такое вайна! Гора, адчай, боль, спачуванне. Вось што такое вайна! Вядома ж, кажучы пра вайну, нельга не ўспомніць аб франтавых трохвугольніках — своеасаблівых нітачках паміж фронтам і тылам. Дзе толькі яны не пісаліся: у бліндажах і зямлянках, на прывале, падчас кароткіх прадышак. А як чакалі запаветнага ліста ў тыле і на фронце! Кожны з лістоў – жывы трагічны лёс, жывы голас мужнага чалавека.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны тэрыторыя Беларусі ператварылася ў арэну жорсткага супрацьстаяння нямецкіх войскаў і Чырвонай Арміі. У надзвычай цяжкіх умовах лета 1941 г. ярка выявіўся масавы патрыятызм насельніцтва Беларусі. Апынуўшыся ў зоне ваенных дзеянняў, большасць людзей актыўна выступіла на абарону Радзімы.

Гераічная абарона Беларусі мела велізарнае ваенна-палітычнае значэнне. У кровапралітных баях з адборнымі нямецка-фашысцкімі часткамі і злучэннямі зрываўся германская задума «маланкавай вайны», закладваўся падмурак будучай Перамогі. Коштам жыццяў воінаў Чырвонай Арміі перамолваліся перадавыя часткі вермахта. Тое, што не змагла зрабіць ні адна армія краін Заходняй Еўропы, чынілі байцы і камандзіры Чырвонай Арміі, разбіваючы прапагандысцкі міф аб непераможнасці Трэцяга рэйха. Многія тысячы германскіх салдат у пачатку Вялікай Айчыннай вайны знайшлі свой бясслаўны канец на беларускай зямлі.

Усяго на франтах Вялікай Айчыннай вайны ваявала каля 1 млн. 300 тыс. выхадцаў з Беларусі як радавымі байцамі, так і на камандных пасадах самых розных рангаў. Ваявала каля 400 генералаў і адміралаў з ліку ураджэнцаў Беларусі. 21 з іх камандаваў войскамі, каля 50 рознымі карпусамі і звыш 100 нашых землякоў камандавалі дывізіямі.

Многія з іх у пасляваенны перыяд сталі бачнымі ваеначальнікамі. Сярод іх варта перш за ўсё назваць Маршалаў Савецкага Саюза В.Д. Сакалоўскага, И.И. Якубоўскага, генералаў арміі А.И. Антонава, И.И. Гусакоўскага, Е.Ф. Иваноўскага, В.А. Пенькоўскага, П.И. Ивашуціна, В.Ф. Маргелава, И.Е. Шаўрова, маршалаў авіяцыі С.А. Красоўскага, И.И. Пстыга.

Знаходзячыся ў шэрагах Чырвонай Арміі, беларусы ўмела і гераічна змагаліся пад Масквой, Ленінградам і Сталінградам, на Украіне і ў Прыбалтыцы, з вялізным патрыятычным парывам вызвалялі родную рэспубліку, іншыя савецкія тэрыторыі, краіны Еўропы.

Выхадцы з Беларусі былі ў падпольных арганізацыях, якія дзейнічалі ў нямецкіх канцлагерах, змагаліся ў шэрагах партызан Італіі, Францыі, Бельгіі, іншых дзяржаў. За мужнасць і подзвігі, учыненыя ў складзе падраздзяленняў еўрапейскага руху Супраціўлення, многія з іх былі ўзнагароджаны баявымі ўзнагародамі краін Еўропы. Нашы суайчыннікі мужна змагаліся таксама ў складзе войскаў саюзнікаў СССР па антыгітлераўскай кааліцыі.

У жыцці народа заўсёды маюцца сэнсавыя пункты развіцця, своеасаблівыя гены гісторыі, у якіх закадзіраваны характар нацыянальнай самасвядомасці, гістарычная сувязь пакаленняў, цывілізацыйныя прыярытэты грамадства і дзяржавы. Такім, безумоўна, сэнсавым пунктам ў нашай гісторыі з’яўляецца Вялікая Айчынная вайна, падчас якой найбольш рэльефна выявіліся велічны дух беларускага народа, яго свабодалюбная сутнасць і гістарычная мудрасць.

Перамога над фашысцкай Германіяй – адная з самых важных падзей сусветнай гісторыі. Гэта вечны нацыянальны і ваенны гонар беларускага народа. На барацьбу з фашысцкім нашэсцем падняліся ўсе: стары і малы, мужчыны і жанчыны, усе пласты беларускага грамадства.

Пачуццё патрыятызму нашых людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны дасягнула свайго найвышэйшага ўздыму. Імкненне адстаяць незалежнасць краіны, родную зямлю, свой хатні ачаг было вельмі моцным.

Нягледзячы на тое, што падобная «пераацэнка» гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі працягваецца і цяпер, рэальныя факты і падзеі, дакументы і матэрыялы часоў Вялікай Айчыннай вайны цалкам выкрываюць аргументацыю гэтых «даследчыкаў» пра партызанскі рух у Беларусі.

Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – гэта не толькі асабліва ваенная перамога, ваенны разгром фашызму. Гэта была духоўная перамога дабра над злом, жыцця над смерцю, справядлівасці над несправядлівасцю, свабоды над рабствам, гісторыі над антыгісторыяй. Гэта была перамога вышэйшых маральных, чалавекалюбных сіл над сіламі амаральнымі, чалавеканенавісніцкімі.